Лёзы
Што я ёсць любоў.
Але калі не стала каго любіць,
Я зрабілася пакутай.
Лёзы праходзілі скрозь мяне.
«Помні!» — крычала я.
Я выправілася і стварыла новы сусвет,
Дзе я — міласэрнасць.
Але калі не стала каго шкадаваць,
Я зрабілася пакутай.
Лёзы праходзілі скрозь мяне.
«Помні!» — крычала я.
І толькі пасля вечнасцяў спроб
І самападману
Зрабілася зразумела,
Што я заўсёды была пакутай.
Лёзы праходзілі скрозь мяне.
«Забудзься!» — крычала я.
05.10.2020
Свидетельство о публикации №120100506548