Грувасткае
Што босая па нажах.
Праз росы крыві, праз пасткі
Грувасткі цягну я жах,
Грувасткія ўспаміны,
Грувасткую дысцыпліну,
Грувасткую пісаніну...
Грувасткая. І ў дамавіну
Гляджу-варажу, што ў люстра,
І вусны крыўлю ў труне:
Адпусціць настрой грувасткі —
У казку ці ў смерць мяне.
Свидетельство о публикации №120100306261