Я малюся восенi чарговай...
Я малюся восені чарговай –
Беларускай, шэрай і сівой,
Мне знаёмай і заўсёды новай,
Сумнай, срэбнай, цёмнай і жывой.
Я малюся ёй, нібыта знаку,
Што дажыў да дня, калі спакой
Прынясе яна мне, як сабаку,
Што пагладзяць ласкавай рукой.
Я малюся восені і чую
Блізкі-блізкі суму надыход,
Што й ад гэтай неяк адвяслую
Без радка, які завершыць год.
03. 10. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120100303775