Ну вось и кастрычник

Ну вось і кастрычнік! - Загадкавы, млявы…
Ці млявасць мо толькі на першы пагляд?
Вакол зелянее лістота і травы,
Не правіць і баль залаты лістапад.

Туманы сівыя нахмурылі бровы.
Ім чэша бароды на ранку імжа.
Настрой падымае, як кветка, барвовы
Клянок маладзенькі каля гаража.

Даўжэй спіцца сонейку дзесьці за лесам.
Стамілася пэўна нас песціць цяплом.
Гучыць задуменнасць у рытм паланэза
Мелодыяй слёз пад гусіным крылом.

Ссумнелася неба ў вяночку ўспамінаў,
Пра шлях, што згубіў, як узмах рукавом.
Шчымлівасць такая - як быццам пакінуў
Радзіму ты сам... І ляціш журавом...


Рецензии