Над Радзимай не спакойна
У полі блукаюць буслы...
Госці з захаду, са стольнай
Вучаць жыць народ «часны».
Думак многа не бывае.
Кожны марыць аб сваім.
Я таксама мару маю -
Каб шумеў не люд, гаі.
Каб размова, а не бойка
Вырашала спрэчак сверб,
Каб крычала лепей сойка,
А не сын, жанчына, дзед…
Каб сляпы пачуў хлухога,
Каб багаты меру знаў,
Каб паверыў кожны ў Бога,
А апошні розум даў…
Свидетельство о публикации №120093005657