Не пакину Радзиму

Не пакіну Радзіму, не з’еду!
Вельмі лёгка любіць з-за мяжы.
Найцяжэй несці крыж яе, беды
Разам з её праз ветразь імжы.

Разам з роднай старонкай трымацца
За далоні, як сёстры, браты…
І народам яе называцца,
Які стаў больш, чым родны, святы!

Дыхаць разам адным з ёй паветрам,
Мокнуць разам у восеньскі дождж,
Праз гады з ёй прайсці кіламетры
Шлях жыцця свой упоперак, удоўж…

Не пакіну Радзіму! Балюча
Бачыць, чуць, як хвалюецца люд,
Як сумленне ахоўнікаў мучыць
У час бяссоніц сардэчных пакут.

Цяжка ўсё назіраць гэта, людзі!
Як кашулю за два рукавы
Рвуць і топчуць нацельную ў брудзе,
Раздзіраюць народ мой жывы…


Рецензии