Чаму?

Сьвітае. Нараджаецца сьвятло.
На ўсходзе зачынаецца дзень новы.
Жыццё цячэ, як і заўжды цякло:
Ўзлятае меч і падаюць галовы!

Адных выносіць ручаём жыцця
Да берагоў, парослых цудам раю,
Другія ж не вылазяць з забыцця
І плёнам працы кормяць сытых зграю.

І будзе так заўжды, бо  з году ў год
Чакаем мы, каб хтосьці даў нам волі,
Бо беларусы мірны ж ёсць народ
І сілаю не верне лепшай долі.

Не разаб'е ён сілаю муры,
Надзейнае аховы для тырана,
А крык:"Сыходзь!" затухне ўгары
І будзем жыць далей па волі пана!

Чаму й цяпер, калі гвалтуе зброд,
Адказваеш пратэстам  памяркоўным?
Чаму не хоча моцай мой народ
Здабыць свабоду і
Другім стаць роўным!


Рецензии