Восень не тыповая. Карона...
Восень не тыповая. Карона –
Нейкі вірус, чорт бы яго ўзяў!
Над гародам лётае варона,
На узмежку клён засумаваў.
Іней, шэрань, намаразь на даху.
Цэлы дзень глядзеў бы праз акно
Белае - на шэранькую птаху,
На нябёс льняное палатно…
Трэба нешта ўсё ж рабіць рукамі!
З град пазносіць трэба кабачкі,
Трэба моркву вырваць з буракамі,
Павязаць фасолю у пукі…
29. 09. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120092902894