Пагавары са мною

І зноў імгла, і непагадзь, і слота
Накрылі шэрым полагам абшар.
І сэрца паглынае адзінота,
Што ціснецца праз покрыў нізкіх хмар.

Ды цешыць душу добрая прымета,
Бо нізка над далінаю туман.
І ціхазвоннасць бабінага лета
Яшчэ падорыць восеньскі падман.

З крыштальнай павуцінкаю ля ганка
І з барвамі расквечаных гаёў,
З усмешкаю запозненага ранка
І з пахам дымным сініх вечароў.

Лістоў апалых жоўтыя сумёты –
Ад бабінага лета цёплы след.
Пагавары са мною, адзінота,
На плечы мне накінь суцешны плед.


Рецензии