Як спякотна сэрцу, як горача

Як спякотна сэрцу, як горача,
Бо палае зямля ды агонь у вачах
Адбіваецца ночкай цёмненькай,
Прамяні забірае ў сонейка.

Я хачу, каб аблокі блакітныя
Не дазволілі стацца забытымі,
Тым, хто праўдай ішлі, за свабодаю
Ды пад бруднымі сцішылісь водамі..

Беларус хай жыве птушкай вольнаю,
Улятаюць хай чорны вораны,
А замест іх у гадзіну пастылую
Бусел з’явіцца з белымі крыламі.


Рецензии