Сёння сонейка свяцiла...
Сёння сонейка свяціла.
Сёння ездзілі з сястрой
На матуліну магілу
Пад бярозаю з сасной.
І здавалася дарога –
Прыгажэй дарог няма!
І здалося, што да Бога
Прывядзе яна сама.
Вось і ты знайшла дарогу
Праз жыццёвы шлях пакут
Да спакою і да Бога:
Да магілкі гэтай тут...
28. 09. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120092806904