Крылы...
Калi ён кладзецца спаць?
Калi ён без крылаў i голы,
Што можа ў снах ён шукаць?
Ён можа не спiць нiколi,
Не бачыць нiякiх сноў,
Бо прагне бязмежнай волi
Сярод забароненых слоў?
Цi ён адвярнуцца не можа,
Не можа вачэй закрыць —
Спявае жалосна-прыгожа
Аб тым, што ў сэрцы балiць?
Ён зверху глядзiць i смяецца,
I плача, бо любiць усiх —
Усiх, хто са смерцю б'ецца —
На крылах ратуе iх…
22.09.2020.
Свидетельство о публикации №120092208935