Тры ветры. Трыпцiх
…Ды вочы, вочы мне баляць,
Ды лiсцем восеньскiм палаюць!
З нябёсаў зоркi зiхацяць,
Устаць з каленяў прымушаюць!
Гляджу, гляджу наперад я,
Бо ўжо назад не маю сiлы…
Цi здужае мая сям'я,
Цi будзе белы свет нам мiлы?
Я чую, чую песнi гук,
Гукаю сам, як птушка ў небе;
Я адчуваю ў сэрцы грук,
Якi мне вольны вецер вее!
Я буду, буду каласiць,
Як тое поле, што прадвесне
Травой зялёнай галасiць
I аднаўляе сваю песню…
Сталы вiхор
Балiць, балiць мая душа
I сэрцу неспакойна спiцца!
Не бачу, дзе тая мяжа,
Калі не буду больш журыцца…
Гляджу, гляджу наперад я,
Пакуль яшчэ трымаю сiлы.
Бо за спiной мая сям'я —
Нiбы анёл дае мне крылы!
Я чую, чую песнi гук,
Гукаю сам, як птушка ў небе;
Я адчуваю ў сэрцы грук,
Якi мне вольны вецер вее!
Я мару, мару на ўвесь свет
Аб тым, як Беларусь квiтнее.
Я буду, буду яшчэ пець,
Хай сэрца толькi зарунее.
Я веру, веру: той ўваскрэсне,
Хто не ўжываў чужой крывi.
Браточкі, будзем жыць пачэсна
На сваёй родненькай зямлi!
Адважны вiхор
Я помню, помню, што было,
Як прадзяўблiся беларосы,
А сэрца жальбу набыло
Каля збянтэжанай бярозы.
Бярозка… Помню я цябе,
Як ты мне песнi калыхала.
Цяпер жа сорамна цярпець
Жыццё, якое горкiм стала.
Свой слых я болей не магу
З' яднаць з абрыдлым мне паветрам.
Чакаю, што яшчэ ўздыхну,
Што прыйдзе залатое лета!
Няхай балiць мая душа
I сэрцу неспакойна спiцца!
Я бачу, дзе тая мяжа,
Калі не буду больш журыцца.
Я чую, чую песнi гук,
Гукаю сам, як птушка ў небе;
Я адчуваю ў сэрцы грук,
Якi мне вольны вецер вее!
Паслухай, браце-беларос,
Ты чалавек, што нарадзіўся.
Табе надзею даў Хрыстос,
Дык за свабоду сваю біся!
18-21.09.2020.
Свидетельство о публикации №120092108373