Шчаслiвы малым назiраннем...
Шчаслівы малым назіраннем,
Як росныя травы блішчаць,
Як неба цвіце перад раннем,
Як крые смугой сенажаць.
Малым назіраннем шчаслівы,
Як ветрык шуміць у лазе,
Як бусел сумуе маўкліва
Па леце, што ў восень паўзе.
Стаіць на назе і сумуе.
Малым назіраннем жыве.
А восень бушуе, красуе
І ў вырай далёкі заве...
21. 09. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120092102420