Гавораць часам...

Гавораць часам:"Не спяшайся жыць,
Тваё табе заўсёды застанецца ".
Шуткуюць:"Трэба жыць, як набяжыць
І можа лёс лагодна усміхнецца".

З такой высновай не згаджуся я -
Ні будзь да лёсу, да жыцця пасіўны
Парадуе ён песняй салаўя
Таго, хто чуе клёкат жураўліны.

Таго, хто помніць свой бацькоўскі дом,
Мясціны родныя, сяброў дзяцінства.
Зімою снег у гурбах за вакном -
Ўсё тое, што начамі часам сніцца.

А недругаў ты выбачай сваіх,
Няхай жывуць самім сабе на радасць,
Іх словы, злосць -  ўсё вернецца да іх...
І ў гэтым будзе моц твая, ні слабасць.

https://youtu.be/drsSE1WW26A

    *.   *.   *.   20.09.2020 г.


Рецензии