Валошкi
На купiнах пялёсткi трымцяць.
Не магу я вярнуцца дадому,
Пакуль слёзы мае зiхацяць.
Я звяртаю ўвагу на поле,
На калоссе, што ў iм мiльгацiць.
Мару сцiпла пра лепшую долю,
Пра свабоду, што зоркай блiшчыць.
Край мой родны, ты дадзены Богам
Людзям, што тут спрадвеку жывуць.
Пакутую ў сэрцы ад болю,
Пакуль конi наперад лятуць.
Вёскi родныя маюць свой голас,
Людзi хваляй нязможнай iдуць.
Багдановiч, Купала i Колас -
Праз стагоддзi яны нас нясуць.
Хай нясуцца нястрымныя конi,
Iх нiкому, нiяк не спынiць.
Хай узрыхляюць капытамi гонi,
Гонi тыя, што нам баранiць!
Я звяртаю ўвагу на поле,
На калоссе, што ў iм мiльгацiць.
Тут мне выраем будзе прыволле,
Калi сэрца маё адбалiць!
Як валошкi пакоцяцца долам —
На купiнах пялёсткi трымцяць.
Я вярнуся да роднага дому,
Каб свабодную песню спяваць!
18.09.2020.
Свидетельство о публикации №120091808904