Радзиме

Мой беларускі край сасновы ды яловы.
На ўсіх тваіх шляхах бярозавыя пахі,
Жыццё тваіх людзей ро'знакалярово,
Буслы гняздуюцца на дахах.

Жыццё тваіх людзей у працы і сяўбе,
Дажджы збіраюць у цёплыя далоні.
Мой беларускі край, Я так люблю цябе,
Ды не люблю начальнікам паклоны.

А гэта ж першае, што ёсць цяпер у нас.
Над гэтым усім - буслы ляцяць у вырай.
Наш кожны вадаём - алмаз,
Край незабыўны мой, любімы.

Ласкавая і шчырая зямля.
Зямля бацькоў, зямля дзяцей!
Ніколі не пакіну цябе Я.
Тваіх шляхоў, світанкаў ды людзей.

Але калісьці Бог мяне паклічыць,
Быць можа ты закрыеш мае вочы,
І Я ў іншым абнядоленым абліччы
Кружыць пачну і днём, і ноччу

Над лесам, над палямі, цішынёй.
Жыццё свае Я зноў аддам Радзіме.
Ніколі нам не здрадзіць каранёў
І не пазбавіцца ад моташнай руціны.


Рецензии