Успамiн
І змоўк у слухаўцы твой голас,
Але прад вачамі стаіш ты сама
Струменіць між пальцаў твой волас
Хвіліны цякуць у былое назад
І тчэцца кілім успамінаў:
У кужаль туману захутаны сад
І ў месяца срэбры - дзяўчына!
Ліецца з нябёс цішыня на траву
І іскрамі яснымі ззяе ... .
Я тым успамінам сягоння жыву!
Другога душа не прымае!
Свидетельство о публикации №120091709084