Запавет Багдановiча

Да Багдановiча Максiма
Ад Бога талент завiтаў.
Вялiкi сын сваёй Радзiмы
Пагоню нашу ўзвышаў.

Ён васiльковыя ўзоры
У сваiх вершах скарыстаў.
Дрыжалi вольна яго словы,
Якiя сэрцам ён спяваў.

Над белым пухам сумных вiшняў
Палае матыльком паэт.
Як сiнякрылы вецер свiшча,
Ён падарыў нам запавет.

Пра тое, што наш край нядолi
Зняважаны не вечна быў.
Што нам цярпець ужо даволi
З замежжа абуральны пыл.

Што сэрца нашай Беларусi
Нясецца ў пене белых дзён.
Што конi грозныя iмкнуцца
За вольным ветрам наўздагон!

Вiтае нас паэт народны
I шэпча вернаму каню:
Ляцi, адважная Пагоня,
Скрозь час вiхорысты агню!
16.09.2020.


Рецензии