Трудилась осень
Як у чаканні радасці няспетай,
Нібы-та промнік будучага лета
Мяне крануўся сонечным агнём.
Дзень заціхаў і вечар апусцеў,
Рыхтуючыся да палону ночы,
Згасала рэха голасам прарочым
Вячэрніх песень паміж чулых сцен.
Свой лёс я лёсу песні даручыў,
Паруючы трывогаю сумлення,
Здымала восень дзіўнае адзенне,
Святла бесперапыннага матыў.
Дождж межаваўся з палкай спёкай,
Ноч сустракала роснаю ўсмешкай,
Дзе восень накідала лісця сцежкай,
Застаўшыся царыцай сінявокай.
Свидетельство о публикации №120091702004