Малiтва

Міласэрны Божа,
Умацуй краіну,
Будзе хай прыгожай
Кожную хвіліну:
Дораць водар кветкі,
Поўніцца калоссе,
Сустракаюць дзеткі
Бацьку на парозе.

На сталы пашлі нам
Малака і хлеба,
Сонейка — ў нізіны,
А да сэрца — неба…
Каб жылі ў любові,
Ёю багацелі,
Душы, нiбы зоркi,
Мякка зіхацелі.

Выратуй ад ліха,
Ацалі ад болю,
Ды пашлі нам ціхай
I шчаслівай долі.
Хай наш погляд будзе
Добры і вясёлы,
Ладзяць побач  людзі,
I пяюць анёлы.


Рецензии
Аминь!
Пусть сбудется!

Левиа   01.07.2021 08:58     Заявить о нарушении