Беларусь старонка
Як пажару памяць,
Дзе-нідзе шчэ клёны
Тлеюць вугалькамі.
Стыне гай бярозак –
Памінальных свечак
Іх дажджы, што слёзы
Гасяць жальбай вечнай.
Над пустым палеткам,
Сірата-старонка,
Вецер, што жалейка,
Заскуголіць тонка.
Беларусь-радзіма,
Пачакай журыцца,
Заўтра ўжо зазімак
Срэбрам заіскрыцца.
Наляціць завея
Загудзе фіестай.
Прыбярэшся ў вэлюм
Быць Хрысту нявестай.
Уваскрэсшы ўвесну,
Акрыяеш духам
Салавейкі песні
Праслязіцца-слухаць.
Разам з летам крочыць
цэлых тры хвілінкі…
З каласкоў вяночак –
Час спраўляць дажынкі.
Вечны (год ад году)
Твой палёт на шары
З восені прыгнёту
Да вясновай мары.
Свидетельство о публикации №120091602756
Очень красиво! Музыка!
Желаю тебе новых творческих удач и всего наилучшего!
Надежда Ковальская 12.01.2022 17:28 Заявить о нарушении