Паклич мяне

Пакліч мяне ў задумлівую восень,
У жоўтую мяцеліцу гаёў.
Няхай мне арабіна пазайздросціць,
На шчасце паглядаючы маё.

Пакліч мяне з сабой парой пагоднай
У свежасць ап’яняльную лясоў,
У гулкасць цішыні неверагоднай,
У бэзавую квецень верасоў.

Аблашчыць восень позіркам кароткім,
Сагрэе пацалункам трапяткім,
У засені густой бароў дрымотных
Смалісты пах, і зманлівы такі.

Варожыць восень над адчайным лёсам,
Дае апошні шанец на зямлі.
Над пожняй, над запозненым пакосам
Курлычуць развітальна жураўлі.


Рецензии