Беларусы
Нашу долю
Мы абралі самі.
Каб рунела,
Красавала
Поле каласамі.
Беларусы, беларусы –
Непакораны народ.
Беларусы, беларусы –
Разам захад і усход.
Беларусы, беларусы –
Неба сінь і войнаў дым.
Нам чужой зямлі не трэба,
А сваю не аддадзім!
Нашы песні
Напрадвесні
Жаўранак спявае.
Той шчаслівы,
Той багаты,
Хто Радзіму мае.
Беларусы, беларусы –
Непакораны народ.
Беларусы, беларусы –
Разам захад і усход.
Беларусы, беларусы –
Неба сінь і войнаў дым.
Нам чужой зямлі не трэба,
А сваю не аддадзім!
Богам даны
Край каханы
Нам і нашым дзецям.
Каб любілі,
Шанавалі
Больш за ўсё на свеце.
Беларусы, беларусы –
Непакораны народ.
Беларусы, беларусы –
Разам захад і усход.
Беларусы, беларусы –
Неба сінь і войнаў дым.
Нам чужой зямлі не трэба,
А сваю не аддадзім!
05.09.2020
Свидетельство о публикации №120091208766
Елена Котова 12 13.07.2021 18:55 Заявить о нарушении