Вымярэннi
І шум далёкай электрычкі,
Няспешнасць крокаў - новай звычкай,
Трымаеш вечнасць у руках
За край бязмежнасці касмічнай.
Двух вымярэнняў дзіўны след
Вядзе ў Драздовіча сусвет.
На міжпланетных скразняках,
Дзе зор гуртуюцца суполкі
Не стыць жыцця аскепкам колкім,
Пакуль гарачых вен рака -
Як ратавальны мост вясёлкі.
На тым і гэтым берагах
Святло душы будуе гмах.
Падмуркам вечнасці скрыжаль
І вечнасць словам запаветным...
А росы знічкамі дрыжаць.
На палатне смарагды лета,
І дыванком Язэпа кветкі...
Вандруе вечная душа...
Што ёй умоўная мяжа?!
Ліпень 2020 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Язэп Нарцызавіч Драздовіч - жывапісец і графік, пачынальнік касмічнай серыі "Жыццё на Сатурне", "Жыццё на Марсе","Жыццё на Месяцы" і шмат іншых, археолаг, этнограф, пісьменнік, выдаў брашуру па астраномі "Нябесныя бегі", публіцыст.
Нарадзіўся на Віцебшчыне, (у той час на Дзісеншчыне, 1888 - 1954), дзе і пачаў вучо-
бу ў Дзісенскай гімназіі, а затым ў 1906г. пераехаў у Вільню і паступіў у мастацкую школу расійскага жывапісца Івана Трутнева(1906-1910). Мае шмат жывапісных твораў на гістарычную тэму. Адметнай рысай Я.Драздовіча з'яўляецца
захапленне касмічнай тэмай. Супрацоўнічаў з Акадэміяй навук, збіраў фальк-
лёр. Меў непаўторны светапогляд, быў неардынарным чалавекам. Казаў: "Я іду да людзей, каб несці ім мастацтва". Пахаваны ў в. Ліпляны на Глыбоччыне Віцебскай
вобл. У гонар Я. Драздовіча названа шмат вуліц у Беларусі, там дзе пралягалі яго жыццёвыя шляхі. Творы захоўваюцца ў нацыянальных музеях Літвы, Беларусі, прыватных калекцыях, праводяцца вандроўкі, канферэнцыі "Шляхамі Язэпа Драздовіча).
Свидетельство о публикации №120091003904
на урок белорусской литературы.
Классический, отточенный, филигранный слог твоих произведений восхищает.
Лена Север 20.06.2022 20:04 Заявить о нарушении
Но не могу утверждать стопроцентно, что Язэпов. Но почерк и тематика идентичны его музейным образцам. Он в конце жизни так зарабатывал на хлеб.
Ядвига Довнар 20.06.2022 20:14 Заявить о нарушении