Танцавальнаму ансамблю Лянок
І столькі ўцехі,і столькі пляскі.
Сэрцы адданыя, ножкі нястомныя,
Лепшых на свеце ўсім не знайсці.
Нашы найлепшыя, нашы цудоўныя,
Нашы красуні, ў нашым жыцці.
Такія прыгожыя, такія ветлыя,
А вочы - нібы лёну сінь.
І там, дзе Вы, там неба светлае
І весялей жывецца нам ўсім.
Жадаем цярпення, да мэтаў імкнення
І яркіх у жыцці ўзнагарод
І сеяць як лён на памостках і сцэнах
Народныя танцы, што любіць народ.
Лілія Воранава (Журавінка) 04.09.2020г.
Свидетельство о публикации №120090502152