Приветствую вас!
І вас усіх, каму я ненавісна.
І хто цяпер, нібы асіны рой,
Балюча жаліць словамі наўмысна.
Жадаю шчасця вам, мае сябры,
Хто сёння не пазбаўлены адвагі.
Чые палаюць сэрцы як кастры,
У ланцугу з бела-чырвоным сцягам!
Жадаю вам, хто многія гады,
Хадзіў пад гэтым сцягам на парады.
А сёння крывадушныя рады,
Паганяць сцяг са здрадніцкай пагардай!
Я вас люблю, саюзнікі мае!
Хто ў суполцы з дабрынёй і мірам.
Хто супраць гвалту смела паўстае,
Каму свет волі стаў арыенцірам!
І вас люблю, хто часам слёзы ліў,
Ад абурэння на несправядлівасць.
І хто цяпер аблічча агаліў,
Каб апрануць ганебную ліслівасць.
Я гэты верш друкую нездарма-
Не павучаю і не дакараю.
Ды толькі ладу, згоды там няма,
Дзе крывадушнасць праўду засланяе!
Свидетельство о публикации №120090400281