Купалауцам
Але, здаецца, гэтым часам
“Каханне як мілітарызм”
Усіх адным накрыла разам.
Не, гэта быў не каранцін,
І не патоп людскі ці боскі.
Мінуў там тыдзень не адзін,
І ўжо здзіўляліся падмосткі
Чаму артыстаў галасы
Гучаць на сцэне перасталі?
Мо Пан Тадэвуша часы
Праз 200 год ізноў насталі,
І беларускай стогн душы
Свабоды прагнуў, небарака?
Яго хацелі задушыць
Нібы шалёнага сабаку.
А на раскіданым гняздзе
Сняданак ладзілі путаны,
І не відаць было нідзе
Слядоў Нясвіжа чорнай панны…
Усі тутэйшыя сышлі,
І нават людзі на балоце
Па Куранях нябыстра шлі
У нейкай роспачы, самоце.
І ад адчаю гледачы
Паныла клікалі па лінках,
А недзе ціхенька ў начы
У голас плакала Паўлінка…
Свидетельство о публикации №120090304876
У голас плакала Паўлінка…
Любила этот театр!
Впрочем, и люблю.
Помню, какие великолепные декорации были на Черной Панни - еще подумалось, что декоратор явно имеет связь с оккультной мистической магией!
Или вот помню, как присутствовала на спектакле вместе с девушками из Японии, которые чудесно выглядели в национальных костюмах. В Купаловский и в Оперы и балета наши женщины старались одеться с подчёркнутой национальной традицией.
Всё, наверное, наладится.
Татьяна Ульянина-Васта 03.09.2020 14:48 Заявить о нарушении