Адкрытая душа
Кпіць нехта: позна маладзіцца.
Душа адкрытая вясне
І адмаўляецца скарыцца.
Нібыта Бог правёў мяжу:
Дасюль дазволена – тут хопіць.
Душа адкрытая дажджу
І п’е бальзам нябесных кропель.
Мой шлях зямны – ён мой забег:
Трымай да фініша дыханне.
Душа адкрытая табе
І прагне вечнага кахання.
Імгненню, быццам адкрыццю,
Дзіўлюся кожнаму, паверце.
Душа адкрытая жыццю
І для яе не будзе смерці.
Свидетельство о публикации №120090304276
Прекрасные стихи, Вера!
Читаю с удовольствием - такая легкость и открытость...
Очень здорово написано!
Желаю новых удач!
Надежда Ковальская 02.02.2022 16:31 Заявить о нарушении