Казка-недаказка...

На той зямлі,дзе Бог жыве,
Якую бачыць пад крыламі бусел,
Жыў-быў калісьці мужычок,
Адметнымі ў яго былі
Напэўна толькі лысіна ды вусы.

Да працы быў нявельмі ён ахвочы,
Яму б усё балбатаць ды балбатаць,
Што ,знама,не мяхі варочаць.
І меў ён як у той Варвары нос,
Які па ветру вёў яго як флюгер
Туды,дзе лепей некаму жылось,
Дзе працавітасць,розум,дабрыню
Найбольш за ўсё шануюць людзі.

Замест таго,каб працаваць вучыцца,
Каб паважалі рукі залатыя ,
Пусціў ён зайдрасці чарвя ў галаву,
Ну як няма там анічога,
Няхай хоць гэта будзе.

І вось аднойчы нешта адбылося...
Ці на Купалу кветку -папараць знайшоў,
Ці чараўніцтва раптам навалілася,
Ці проста Цмок за зад яго куснуў.
Але глядзі ж ты,трон сабе паставіў,
Назваўся жывенька царом,
І хуценька пачаў тым краем правіць,
Забыўшы чалавека,Бога і буслоў.

Як ў казках водзіцца,
Было у цара тры сына,
Не ведаем ,разумны хто , а хто дурак,
Казалі,што наогул меньшы ад святога духа.
Але пры троне,пры карыце добра ўзгадавалісь,
Ну што з іх ўзяць-то ж дзеткі як ніяк.

Чарвяк зайдросны у галаве,
Так сама рос і злосці набіраўся,
Цяпер там зайдрасці быў цэлы змей,
Цар з ім ўсё часцей шаптаўся,
Як лепш данінай абкладаць народ,
Каб працаваў той добра ды  ўсяго баяуся,
І аддаваў да кроплі ўсё,
На што ён вока ні паклаў.
Народ яму  дастаўся добры,
Трымаўся  ,дурыкі трываў,
Але аднойчы,як у той  бабы з рыбкай ў казцы,
Тут здарылася тое,что ніхто і не чакаў.

У цара замкнула нешта ў галаве.
"Чаму я толькі цар?
Хачу быць богам!
Каб мог я лёсам кіраваць людскім,
І вырашаць,каму памерці ,нарадзіцца,
Каму рабіць што і калі,
Што есці,дыхаць як і чым лячыцца."
І вось  сядзіць адзін на троне у трох тварах:
Цар ; змей мярзотны ; ну і у думках бог.

І доўга б гэтаму цягнуцца,але...
Махнуў крылом у небе дзесці бусел,
Прачнуўся раптам ў пушчы... Бог !
"Вось дурань я стары так разаспаўся,
Як без мяне любімы мой народ?"
Зірнуў наўкол,усё зразумеў і...

Ой,як цар спужаўся!
Спусціў сваіх сабак ён на народ,
А той расправіў плечы ўзняўшысь талакою,
Ды над ім смяецца,
Вядома ж - за спіною Бог.

З пад трону выпускае цар блазнаў-хлуснікоў,
Але на словы іх ніхто ўжо не вядзецца.
"Ах вы паганцы,нічога вам я не аддам!
Мой трон,мая зямля і неба!
Я лепш за ўсіх,я больш,вышэй!
Маё!Усё маё!Я цар!Я -бог!"

Хацеў ускочыць з трону,ды не змог,
Бо вельми ж доўга за яго караўкамі чапляуся,
Што увесь ссінеу ды задам да яго прырос.
Сядзіць,ледзь дыхае, трасецца,
Ужо  тут не саскочыць ды не закрычаць,
Калі на дапамогу  Бог прыходзіць,
Не адгадаеш,што табе чакаць,
А жартаўнік ён,кажуць, яшчэ той...

Пачаў тут недарэка цар як шарык надзімацца,
І  з тронам разам у неба паляцеў.
Ды на бяду яго ляцеў там бусел ,
Цара знянацку дзюбай зачапіў ,
І лопнуў той,як бурбалка та з мыла.

Што там з раднёю  блазнамі ,сабакамі ды хлусамі?
Ну там хто што ўжо заслужыў,
Хто зноўку ўраз зрабіўся беларусам,
Каго у балота Цмок сцягнуў ды пад карчом у глеі пасадзіў,
Ну ўвогуле ,там кожны атрымаў, што заслужыў.

Дурная казка і жыццё дурное,
І Бог наш недзе ў пушчы спіць...
Але вунь,бачыш,бусел у небе кружыць,
А гэта значыць-будзем жыць!

6.08.2020


Рецензии