Шапацiць зялёная лiстота...

***
Шапаціць зялёная лістота
Тых бяроз, што ў восень не спяшаюцца.
Восень прыйдзе, з ёю – адзінота,
І бярозы з лісцем развітаюцца.

Восень прыйдзе, прыйдзе адзінота
І сумота восені збянтэжанай.
Пад нагамі зазвініць лістота,
Што галлём бярозавым працэджана…

02. 09. 2020 г.


Рецензии