Разьвiтальнае
Сонца жар адгарэў,
Змоўкла, сціхла сяло.
Я цябе не сустрэў!
Я цябе не сустрэў
На мяжы палявой,
Дзе жаўрук нам звінеў,
Дзе я быў толькі твой!
Рана пала раса
На лугі, паплавы,
А мне сніцца каса
І твой голас жывы!
Чую сонечны сьмех,
Мрою воч малахіты...
Жар юначых уцех
Не астыў, не забыты!
Лета вернецца. Зноў
Пад калосся шаптанне
Я вярнуся дамоў,
Каб прыйсці на спатканне!
Свидетельство о публикации №120090202121