Неба сталёвае цiсне на верасень...
Неба сталёвае цісне на верасень.
Дзе ж тут натхненне мне ўзяць?
Голле шыпшыны пажухлае веерам
Легла на плот, нібы спаць.
Што ні кажы, а ў душы толькі молішся
За Беларусь, за людзей…
Што ж ты, шыпшына, і ў верасні колешся,
Не падаеш мне надзей?
01. 09. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120090102939