Нейк жывецца, не пяецца...
Нейк жывецца, не пяецца
І не пішацца амаль.
І душа не засмяецца,
Бо у ёй – глыбокі жаль.
Ці па леце, што прапета
І аплакана дажджом,
Ці па песеньцы паэта
З пераломаным крылом.
Нейк жывецца, не пяецца,
Не бадзёрыцца настрой.
Беларусь трысцінкай гнецца,
Не смяецца голас мой.
31. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120083104663