Над роснымi травамi жнiуня...
Над роснымі травамі жніўня
Зноў белы ляціць матылёк,
Як я ў сваім вершы наіўным,
Бо тое заўважыш здалёк.
Наіўна мне думаць, што недзе
Ля мора нязведаны рай.
Нікуды душа не паедзе,
Ніколі не кіне наш край.
Над травамі жніўня туманы
І белая, бачу здалёк,
Душа яго. Жнівень каханы,
Я верны табе матылёк.
31. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120083102907