Зноу жнiвень развiтаецца...

***
Зноў жнівень развітаецца
Туманам сінім раніцы,
А ў сэрцы не світаецца,
Калі яно параніцца.
Здаецца непазбежнасцю
Густы туман, што сцелецца
Ад вечара да раніцы.
Ў святло душы не верыцца,
Калі яна параніцца.
Плыве туман над раніцай,
Стаіць туман над раніцай…

2020 г.


Рецензии