Проста дзень плыве марудна...
Проста дзень плыве марудна
З лета ў восень праз гароды...
Мне здаецца, я прыблудны –
Не паэт свайго народа:
Сёння бульбу не капаю,
Не ўхваляю я ўраджаі
І, як жыць, зусім не знаю
І не ўмею – міражамі.
Я, як сын прыблудны раю,
Не паэт сваёй дзяржавы:
Ураджаі не ўхваляю,
Не чакаю таннай славы.
Проста дзень плыве марудна
З лета ў восень праз гароды...
Я – паэт зямлі прыблудны,
Прыблудзіўся да народа.
Але гэта мне здаецца,
Бо часцінка я народа.
Павуцінкай дзень уецца
З лета ў восень праз гароды...
29. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120082904737