Пра аблокi
Шукаеце што вы па свеце.
Бяжыце па небе то воўкам,
То гоніць вас хвалямі вецер.
То човен на хмарцы, бы ў моры,
У нябёсах гайдаецца дзіўна.
А побач зубчастыя горы.
І ўсё гэта знікне няўхільна.
Ды толькі застануцца мары.
І сэрца, сагрэтае цудам.
Яшчэ – разуменне напрамка,
Якім па жыцці крочыць буду.
Свидетельство о публикации №120082804339
А мне на роднай мове асалода,
У гэтым вершы рытм і рыфма так сябруюць,
Што іх гармонію нябёсы чуюць!
Я не кажу пра вобразнасць, настрой,
Такія моцныя, што хоць дапоўні строй
Аблокаў тых –
Гарэзлівых бы месяц-маладзік!)
Паклон і – брава не сказала!
Апладысментаў – поўна зала!!! ;-)
Люба Солошина 12.08.2022 14:00 Заявить о нарушении
Жанна Улахович 03.07.2022 18:29 Заявить о нарушении