Юзiкавы штаны
У Юзіка знасіліся штаны.
Згубіўся гузік, вылінялі трохі.
І да таго ж ад сябра-выпівохі
Пачуў, што ўжо не модныя яны.
Маўляў, у трэндзе гульфік скураны,
Блакітныя й ружовыя гарохі...
І Юзік, не злічыўшы і да трох,
Здымае порткі ды й у печ на дровы -
Купіць сабе касцюм задумаў новы.
Каб ад куцюр. Маднючы, у гарох.
Крычала жонка: дурань, певень, лох!
Ды што яму дурніцы-бабы словы!
Яму зайздросціць будзе ўсё сяло!
Ён першым будзе моднікам па праву.
Праз порткі на раён здабудзе славу -
Такіх жа ні ў каго шчэ не было!
І жонцы-рэтраградаўцы назло
Нарэшце скорыць дворнічыху Клаву..
Душа спявала. Аж заснуць не мог.
Сябе ўяўляў удалым, супермодным.
Назаўтра ж... Ранак выдаўся халодным,
Ляжаў сняжок на травах ля дарог...
І ў чым ты, Юзік, выйдзеш за парог?
Здаецца сказ мой вам неверагодным?
Мараль? Сцячэ ж, нібы з гусі вада...
А Юзіка дурненькага шкада.
Свидетельство о публикации №120082706657
С уважением,
Татьяна Кутузова-Веселова 19.11.2020 00:30 Заявить о нарушении
Солнышка! И здоровья!
Клавдия Семеновна 19.11.2020 15:58 Заявить о нарушении