Па iнерцыi жывём...

***
Па інерцыі жывём,
Нешта робім,
Дажджавой вадой плывём,
Ці хваробім,
Ці чытаем нейкі верш
Выпадкова,
Ці то думаем найперш
Не пра мову,
А пра бульбу з агурком,
Курс даляра…
Чэшам-чэшам языком…
Нойдзе хмара:
Дажджавой вадой плывём,
Ці хваробім…
Па інерцыі жывём,
Нешта робім…

27. 08. 2020 г.


Рецензии