Мы жывыя, пакуль мы патрэбныя людзям...

***
Мы жывыя, пакуль мы патрэбныя людзям:
Хоць каму, хоць у чым, як той дожджык маленькі,
Ці як вершык, што нешта у сэрцы абудзіць,
Пра калінавы куст, што упаў на каленкі.

Мы жывыя, пакуль нам патрэбны хоць хтосьці:
Наш сусед, ці наш сябар, ці кот наш старэнькі…
Мы жывыя, але мы – часовыя госці,
Як калінавы жар, што упаў на каленкі.

27. 08. 2020 г.


Рецензии