Ты прабач мяне, Радзiма

Вінаватымі вачыма
На цябе ўвесь час гляджу,
Ты прабач мяне, Радзіма,
Што я ціхенька сяджу.

Ёсць з дзясятак апраўданняў:
Недавер, адказнасць, страх…
Так, выявы катаванняў
На людзей наводзяць жах.

Талерантнасць нават наша
Не вытрымлівае іх.
Хто за гэта нам адкажа,
За сыноў усіх тваіх?

Хто цябе ў свой час падхопіць,
Уратуе ад нягод?
Хто не проста скажа: “Хопіць!”,
А ўратуе свой народ.

Ні на Захаде, ні Ўсходзе,
Нам адказ не адшукаць,
І для іх мы ўсе “народзец”,
А народам мусім стаць!

Не, ня мерацца сцягамі
Гэта - дробязі, сябры.
Выйдзем шчыльнымі радамі
Як жыцця гаспадары!

І АМАПаўцаў, вайскоўцаў
Прытулім мы да грудзей,
То ж таксама нашы хлопцы,
З роду нашага – людзей...

Вінаватымі вачыма
На цябе ўвесь час гляджу,
Ты прабач мяне, Радзіма,
Хіба вершык напішу…

25 жніўня 2020 г.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →