Беларусам

З заміраннем сэрца чакаем подыху,
Мы гатовыя ўжо зняць канданы.
Немагчыма марыць, калі душы стомлены.
Мы павінны разбіць іржавыя ланцугі.
Усё нутро ўжо дрыжыць,
Мы стаміліся быць слухмянымі,
Мы народ, які хоча жыць.
Не хаваемся, можам быць пачутымі ды прызнанымі!
Беларусы - не дзеці турэмных цямніц!
І мы верым, што будзе сонечна
Ў кожнай кропцы нашай краіны.
Мы такія моцныя, смелыя ды прыязныя!
З намі продкі, любоў і ўсе гарады!


Рецензии