Пiшам вершы-аднадзёнкi...

***
Пішам вершы-аднадзёнкі,
Бо жывём адзіным днём,
Ці глухі ён, ці ён звонкі,
Ці дажджлівы – за акном.

Але пройдуць і стагоддзі,
Будзем гэтак жа пісаць,
Бо ідзём мы па дарозе,
А куды, не можам знаць.

І чаму ідзём, не знаем.
Бога кожны дзень прасі
Памагчы прайсці над краем
І з зарою – узысці.

23. 08. 2020 г.


Рецензии