Остановитесь...
У дзень сваіх народзін, як ніколі,
Я месца не магу знайсці сабе.
Здавалася, што мы жывем на волі,
А сёння, вось, прачнулася ў журбе.
Не верыцца вачам маім і слыху.
Што дзеецца, хвалюе нас усіх.
Хто даў дабро на выхад гвалту, ліху
Зло бумерангам вернецца да іх.
Ляцелі кулі ў наш народ за тое,
Што голас свой не за таго аддаў.
І, ахвяруючы сваім спакоем,
Ён нечакана запратаставаў.
Улады лічаць, што народ павінен
Ў знак згоды толькі галавой ківаць.
Хто мірыцца, без звестак той не згіне.
Па тых, хто супраць, пачалі страляць.
А наш народ гасцінны, шчыры, мірны.
Заўсёды працавіты ёсць і быў.
За што яго кружыць у бойні віры?
Ён ліхалецця войнаў не забыў!
І вось ізноўку слёзы і праклёны
Ім, хто павінен нас абараняць,
Усім байцам хвалёнага “ОМОНа”,
Бо здзекі немагчыма апраўдаць.
Спыніцеся! У нас адна Радзіма!
У вочы паглядзіце лепш дзяцей.
Для іх жывем, а значыцца магчыма
Людзьмі застацца ў кутасе падзей.
11-08-2020
Свидетельство о публикации №120082207926