Не вырвацца з гэтага круга...

***
Не вырвацца з гэтага круга
Пахмурных аднолькавых дзён.
Дарога – трывогі падруга –
За сумам бяжыць наўздагон.

Не зменіцца неба над садам,
Не зменіцца смутак дарог.
І толькі нямым зарападам
Дакор пасылае нам Бог.

21. 08. 2020 г.


Рецензии