Пералiваецца лiсце асiны...
Пераліваецца лісце асіны,
Быццам сярэбраны льецца раўчук.
Гэтак хвалюецца сэрца Айчыны…
І захлынаецца голасу гук.
Хай захлынаецца, толькі б жывое
Сэрца магло яшчэ верыць і жыць,
Каб гэтай верай у нешта святое
Шчасце Айчыны сваёй адрадзіць.
Пераліваецца лісце асіны…
І захлынаецца голасу гук…
Сэрца адно і ў мяне, і ў Айчыны,
Быццам хвалюецца срэбны раўчук.
20. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120082002789