Я б не хацеу трывожыць часам...
Ці варта сёньня быць паэтам?
Тодар Кляшторны
Я б не хацеў трывожыць часам
Адвечны сум маіх бяроз,
Але душы іканастасам
Да іхніх постацей прырос.
Ці варта сёння быць паэтам,
Не можа вырашыць паэт.
Не правіць ён сваім сусветам,
Бо ён і ёсць сабе – сусвет.
Я б не хацеў сябе трывожыць
Тым, што ў краіне можа быць,
Але прашу: “Магутны Божа,
Не дай краіну загубіць!”
Ці варта сёння быць паэтам,
Не можа вырашыць паэт.
Не правіць ён сваім сусветам,
Але і ім – чужы сусвет.
18 – 19. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120081903271