Нават мiлыя кветкi паiць, палiваць...
Нават мілыя кветкі паіць, паліваць
Не магу, апусціліся рукі.
У краіне сваёй я б хацеў дажываць,
Каб аддаць ёй і шчасце, і мукі.
Каб аддаць, чым яна адарыла мяне:
І каханне, і горыч сумненняў.
Хай жа гора любое яе абміне,
Хай узыдзе надзеі насенне.
А што заўтрашні дзень нам з сабой прынясе?
Толькі міру жадаю краіне,
А сабе, каб убачыць свой сад у расе
І чырвоны лісток на каліне…
18 – 19. 08. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120081902931