Не магу
Але край мой сягодня ў бядзе.
Ці там бычыш з суседняга берага,
Як Цэнтральная плошча гудзе?
Беларусы за волю змагаюцца.
Забяруць у таго, хто аддасць.
З іскры полымя разгараецца.
А спыніць - значыць здрадзіць,
прадаць.
Прадаваць я свайго не збіраюся,
Хоць падчас і гандляркай была.
Бо люблю я зямлю і не каюся,
Што яна мне аснову дала.
Жыта жаць у снапы навучылася,
І касіць, і камбайна чакаць.
Ад хлусні ўжо вельмі стамілася.
Не магу беззаконня прыняць.
Нашы людзі звярэюць, валтузяцца,
І сваіх жа пускаюць на здзек.
Каласы мае спелыя грузяцца
У татальнай машыны сусек.
Мо б і я захацела ў Амерыку,
Але бераг той бачу праз дым.
Не магу, калі бачу, як сцелюцца
Каласкі пад сярпочкам тваім?
Свидетельство о публикации №120081806611